Галоўная / Навiны / Навiны раёна
22.02.2021

Інфармацыйна-прапагандысцкая група сустрэлася з працоўным калектывам СШ № 1

   Інфармацыйна-прапагандысцкая група, якую ўзначальвае першы намеснік старшыні Ашмянскага райвыканкама, начальнік райсельгасхарча Андрэй Гардзей, сустрэлася з працоўным калектывам СШ № 1 Імя М. М. Гружэўскага.
   На сустрэчу з педагагічным калектывам і работнікамі навучальнай установы прыйшоў Сяргей Жылік, дэлегат Усебеларускага народнага сходу, які падзяліўся ўражаннямі пра падзею дзяржаўнай важнасці.
   - Да гэтага часу - пад уражаннем ад маштабнасці і глыбіні падыходаў да вырашэння найважнейшых дзяржаўных задач, агучаных падчас Вялікай размовы прэзідэнта з дэлегатамі ад рэгіёнаў. Безумоўна, на форуме сустрэліся аднадумцы, у якіх баліць душа за нашу будучыню. Зразумела, дэталёва і даходліва выклаў пазіцыю ў сваім дакладзе кіраўнік дзяржавы. Ён агучыў галоўныя прыярытэтныя напрамкі: фарміраванне грамадзянскай супольнасці, канстытуцыйныя рэформы, узмацненне развіцця рэгіёнаў, далейшае сацыяльнае развіццё. У ліку прыярытэтаў-стаўка на інтэлект, Адукацыя, Праца з моладдзю, жыллё, дэмаграфія і эканоміка, інавацыі, дэманстрацыя прыкладаў культу дзяржаўнасці ва ўсіх сферах жыцця. Асобным блокам у дакладзе былі вылучаныя задачы і напрамкі вытворча-эканамічнай сферы, — распавёў Сяргей Жылік.  Ён падкрэсліў, што такі прадстаўнічы форум значны для таго, каб людзі разумелі стратэгію развіцця не толькі краіны, але і свайго рэгіёну. Аснова моцнай і незалежнай дзяржавы не толькі ў моцнай эканоміцы.  Усё грамадства ўжо паспела зразумець, што без стабільнасці, міру і спакою многія рэчы губляюць сэнс.
   Далей тэму дыялогу працягнуў Андрэй Гардзей, першы намеснік старшыні Ашмянскага райвыканкама. Ён распавёў аб напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця Ашмяншчыны, адказаў на пытанні.

Ашмянскі Веснік