Галоўная / Навiны / Навiны раёна
11.03.2021

Якія мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, праходзяць у Ашмянскім раёне

   У раёне праходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Мастацкая выстава «Прыгажосць роднай прыроды» арганізавана ў гэтыя дні ў Ашмянскай дзіцячай школе мастацтваў. У раённай бібліятэцы запланавана слайд-гутарка "Канстытуцыя – аснова развіцця грамадства і дзяржавы", а ў гарадской бібліятэцы-прававы ўрок "канстытуцыйныя правы чалавека і грамадзяніна". Бібліятэкі раёна падрыхтавалі цыкл выстаў-аглядаў. У клубных установах пройдуць канцэрты, тэматычныя мерапрыемствы, інфармацыйна-пазнавальныя праграмы.
   У раённым Доме культуры 15 сакавіка адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства, на якім традыцыйна будуць адзначаныя лепшыя калектывы і працаўнікі раёна, занесеныя на раённую Дошку гонару, а таксама ўручаная прэмія Ашмянскага райвыканкама адораным навучэнцам школ "Надзеі Ашмяншчыны".
   У гэты дзень пройдзе патрыятычная акцыя "Мы-грамадзяне Беларусі", падчас якой маладым ашмянцам будуць уручаны пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь".
   Інфармацыйная гадзіна «Канстытуцыя – асноўны закон краіны» збярэ работнікаў ТЦСАН. Сумесна з РК ГА "БРСМ" у СШ №1 ім. М. М. Гружэўскага падрыхтаваны адкрыты дыялог "Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь". Да гэтага дня будзе прымеркавана тэматычнае пасяджэнне Моладзевага парламента. У Ашмянскім ГАЭК запланаваныя інфармацыйныя гадзіны на тэму «Канстытуцыя краіны – фундамент дзяржаўнага будаўніцтва».