Галоўная / Навiны / Навiны раёна
04.10.2022

Калектыў Ашмянскага аграрна-эканамічнага каледжа прыняў удзел у абласным свяце “Дажынкі”

У абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў сяла «Дажынкі-2022», які сёлета прымала Вялікая Бераставіца, прыняла ўдзел дэлегацыя педагогаў і навучэнцаў аграрна-эканамічнага каледжа на чале з дырэктарам Віктарам Вайшнаровічам.

На свяце навучальная ўстанова Ашмяншчыны прэзентавала свае дасягненні, а таксама расказала аб прафесіях, якія атрымліваюць тут навучэнцы. Каледж ганарыцца сваімі выпускнікамі, запатрабаванымі ў галіне сельскай гаспадаркі не толькі нашага раёна, але і ўсёй вобласці.

На высокім рахунку знаходзяцца ва ўстанове адукацыі педагогі і майстры вытворчага навучання. У дружным працоўным калектыве шмат сапраўдных прафесіяналаў, якія служаць прыкладам як для калег, так і для навучэнцаў. У пацвярджэнне таму і ўзнагароды, якія атрымалі работнікі арганізацыі на свяце дажынак. Ганаровай Граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу адзначаны механік каледжа Сяргей Аўсюкевіч. Падчас ўрачыстай праграмы на пляцоўцы прафесійнай адукацыі Граматай Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама ўзнагароджаны майстар вытворчага навучання Дзмітрый Тамяловіч.