Галоўная / Навiны / Навiны раёна
21.01.2022

Кампанія " Вакцынацыя. І сабе і людзям» пачала працу ў Ашмянскім раёне

   Кампанія Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа па садзейнічанні вакцынацыі супраць COVID-19 " вакцынацыя. І сабе і людзям» пачала працу ў Ашмянскім раёне. Абмеркаваць працу за круглым сталом сабраліся прадстаўнікі абласной арганізацыі БТЧК разам з яе старшынёй Наталляй Талкачовай, намеснік старшыні райвыканкама Наталля Станкевіч, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Губарава, старшыня раённай арганізацыі БТЧК Вольга БАРЫСЕНКА, галоўны ўрач ЦРБ Інга Буткевіч і дырэктар ТЦСАН Лілія Невяркевіч.

  Як распавяла Наталля Талкачова, у Гродзенскай вобласці да праекта ўжо паспелі далучыцца чатыры раёны. Тут валанцёры Чырвонага Крыжа разам з медыкамі выязджаюць у аддаленыя вёскі, распавядаюць пенсіянерам пра спосабы абароны ад COVID-19, а жадаючых атрымаць прышчэпку ад віруса дастаўляюць у пункты вакцынацыі. Таксама валанцёрамі БТЧК праводзіцца работа па матываванні да вакцынацыі такіх складаных груп насельніцтва як вызваленыя з месцаў пазбаўлення волі і асобы без пэўнага месца жыхарства.

   Аб тым, як будзе наладжана праца праекта ў нашым раёне абмеркавалі сёння ў ТЦСАН Ашмянскага раёна.

Ашмянскі Веснік