Галоўная / Навiны / Навiны раёна
16.03.2021

Мы - грамадзяне Беларусі

   Традыцыйна ў дзень святкавання Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь праходзіць у нашай краіне ініцыяваная БРСМ патрыятычная акцыя "Мы-грамадзяне Беларусі". Урачыстае ўручэнне пашпартоў маладым грамадзянам Гродзенскай вобласці адбылося ў абласной філармоніі. Ашмянскі раён на гэтай урачыстасці прадстаўляла вучаніца СШ №1 Імя М. М. Гружэўскага Ксенія Шыдлоўская.
   Ксенія - актыўная ўдзельніца валанцёрскага руху, арганізатар шэрагу агульнашкольных мерапрыемстваў. Творчая школьніца з задавальненнем прымае ўдзел у конкурсах і фестывалях. Яна пераможца раённага этапу рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка». Лепшай была Ксенія на абласным этапе tik-tok челенджа "30 гадоў БРПА". Перамогу Ксеніі Шыдлоўскай прынёс раённы конкурс "Паштоўка Вогніку". Другое месца заняла яна ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу "Школа бяспекі-2021".
   На святочнае мерапрыемства з нагоды ўручэння пашпартоў маладым грамадзянам былі запрошаны іх бацькі. Радасць урачыстасці падзяліла з Ксеніяй яе мама Вольга Леанідаўна, загадчыца яслямі-садам №6 г. Ашмяны.

Ашмянскі Веснік