Галоўная / Навiны / Навiны раёна
08.12.2021

На планёрцы ў райвыканкаме: уручэнне юбілейных медалёў, Пажарная бяспека і звароты грамадзян

Ўдзячнасць за працу

   Штотыднёвая нарада ў райвыканкаме пачалася з прыемных навін. Кіраўнік раёна Уладзіслаў Гершгорын уручыў Ганаровую грамату Гродзенскага аблвыканкама Ганне Жаромскай, начальніку Упраўлення справамі райвыканкама, за шматгадовую плённую працу ў органах дзяржслужбы. Граматай Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Андрэй Клышэўскі, намеснік старшыні райвыканкама, за арганізацыю работы па забеспячэнні мабілізацыйных мерапрыемстваў.
   Сёлета спаўняецца 60 гадоў грамадскай арганізацыі "Беларускі фонд міру". Да юбілейнай даты фондам заснаваны медалі - у знак падзякі людзям, якія ўносяць значны ўклад у міратворчую і дабрачынную дзейнасць. Старшыня раённай арганізацыі Беларускага Фонду міру Тамара Суравец уручыла юбілейныя ўзнагароды старшыні райвыканкама Уладзіславу Гершгорыну, намесніку старшыні Наталлі Станкевіч і начальніку ўпраўлення адукацыі Святлане Баркоўскай.
   Тамара Раманаўна падзякавала кіраўнікам арганізацый раёна, а ў іх асобе ўсіх работнікаў працоўных калектываў, за аказанне дапамогі ў зборы добраахвотных ахвяраванняў, якія сёлета (усяго сабрана каля трох тысяч рублёў) былі выкарыстаныя на ўручэнне стыпендый адораным дзецям, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі і аховы здароўя, падтрымку ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Ліквідаваць прычыну-зберагчы жыццё

Аператыўную інфармацыю за мінулы тыдзень далажыў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Горбач.

   З пачатку года на Ашмяншчыне адбылося 26 пажараў, у якіх загінула тры чалавекі. 19 узгаранняў зафіксавана ў прыватных домаўладаннях грамадзян, 7 - у арганізацыях. Сярод найбольш частых прычын няшчасных выпадкаў Андрэй Канстанцінавіч назваў неасцярожнае абыходжанне з агнём і няправільную эксплуатацыю печкавых і цеплагенерыруючых агрэгатаў.
   Кіраўнік раёна заўважыў, што на гэтыя моманты перш за ўсё павінны звяртаць увагу сябры назіральных камісій. Калі на першую прычыну паўплываць практычна немагчыма, то другая ляжыць у плоскасці задач, пастаўленых перад суб'ектамі прафілактыкі, падкрэсліў Уладзіслаў Гершгорын.

Вясёлкавыя абяцанні

   Аналіз разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, якія паступілі ў райвыканкам, дазваляе не толькі ажыццяўляць кантроль за дадзенай працай, але і выяўляць пытанні, якія больш за ўсё хвалююць жыхароў раёна.
   Як адзначыў начальнік аддзела юрыдычнай працы, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб Віталь Шаверда, за мінулы перыяд года ў райвыканкам паступіла 243 звароту і 26 – ў вышэйстаячыя арганізацыі. Часцей за ўсё жыхары звяртаюцца па пытаннях рамонту і эксплуатацыі жыллёвага фонду, будаўніцтва і рамонту дарог, добраўпарадкавання і пракладкі інжынерных сетак у мікрараёнах індывідуальнай жылой забудовы.
   Віталь Вацлававіч спыніўся на зваротах, якія доўгі час застаюцца нявырашанымі. Старшыня райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын звярнуў увагу раённых службаў, што адказы службовых асоб часта ўяўляюць сабой нікому не патрэбныя абяцанні. Варта несці адказнасць за свае рашэнні. Расплывістыя абяцанні ўсяляюць надзею, але не дапамагаюць вырашыць праблему, падкрэсліў кіраўнік раёна.

Ашмянскі Веснік