Галоўная / Навiны / Навiны раёна
03.04.2023

Раіса Турлай «Галоўнае-захаваць незалежнасць і суверэнітэт»

Раіса Турлай, старшыня Ашмянскага райкама прафсаюза работнікаў АПК, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў:

- Выступленне кіраўніка дзяржавы А. Р. Лукашэнкі - лакаматыў развіцця краіны. У якім кірунку ўсім нам рухацца ў гэтым годзе, якія выклікі нас чакаюць, як мы будзем на іх рэагаваць — пра гэта і многае іншае расказаў кіраўнік дзяржавы.

Перакананая, што гэтымі пытаннямі павінны займацца не толькі дзяржаўныя органы ўлады, але і грамадскія арганізацыі, кожны жыхар нашай краіны. Гэты напрамак дзейнасці дэпутатаў усіх узроўняў у працы з людзьмі.

Прэзідэнт не пакінуў без увагі ні адну галіну. Выказаў сваё меркаванне і пра ролю грамадзянскай супольнасці, грамадскіх аб'яднанняў, прафсаюзаў. Кіраўнік дзяржавы вызначыў задачы развіцця сацыяльных праграм, бо наша дзяржава сацыяльна-арыентаваная, і яна заўсёды акцэнтуе ўвагу на пытаннях жыццезабеспячэння людзей.

У кожным тэзісе-адказныя пасылы. Да іх, безумоўна, нам варта ставіцца з сур'ёзным разуменнем. Гэта дапаможа нам яшчэ больш згуртавацца для рэалізацыі галоўнай мэты, а яна ў тым, каб захаваць мір, незалежнасць і добрасуседства, забяспечыць росквіт, шчасце і дабрабыт.