Галоўная / Навiны / Навiны раёна
07.12.2021

Рэспубліканская спартакіяда па гандболе праходзіць у Ашмянах

   У Ашмянах з 6 па 10 снежня праходзіць рэспубліканская спартакіяда дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. Восем каманд гандбалістаў іх розных куткоў Беларусі з'ехаліся, каб высветліць, хто з іх хутчэй, мацней і больш дакладна. У турніры прымаюць удзел юнакі 2007-2008 гадоў нараджэння.
    Урачыстае адкрыццё спартыўнага свята прайшло ў сценах фізкультурна-аздараўленчага комплексу горада. Гасцей і спартсменаў на мерапрыемстве вітала загадчыца сектара спорту і турызму Ашмянскага райвыканкама Жанна Шыдлоўская, якая пажадала зборным моцнага каманднага духу і ўдачы ў гульнях.
   У першы спаборніцкі дзень на полі выйшлі ўсе восем каманд: зборныя з Ашмянаў, Гомеля, Брэста, Гродна, Лепеля, каманда РЦАР г.Мінска, СКА-1 і СКА-2.
   Наперадзе ў каманд яшчэ некалькі напружаных дзён, напоўненых азартам і духам суперніцтва. Вынікі ўсіх гульняў будуць падведзены ў фінальны дзень спартакіяды-пятніцу 10 снежня. У гэты ж дзень пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў Рэспубліканскай спартакіяды.
   Закрыццё пройдзе з удзелам старшыні Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта Уладзіслава Гершгорына і алімпійскага чэмпіёна Андрэя Барбашынскага