Галоўная / Навiны / Навiны раёна
05.03.2021

Сустрэча з дэлегатам шостага Усебеларускага народнага сходу прайшла ў калектыве Ашмянскай ЦРБ

   Сустрэча з дэлегатам шостага Усебеларускага народнага сходу, намеснікам старшыні райвыканкама Наталляй Станкевіч прайшла ў калектыве Ашмянскай ЦРБ.
   Наталля Іосіфаўна распавяла аб працы форуму і яго выніках, падзялілася сваімі ўражаннямі і адказала на пытанні персаналу бальніцы.
   У ходзе сустрэчы супрацоўнікі ўстановы аховы здароўя даведаліся аб тым, па якіх напрамках наша краіна будзе развівацца ў бліжэйшыя пяць гадоў. Галоўная мэта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2021-2025 гады-забяспечыць сацыяльную стабільнасць у грамадстве і павялічыць дабрабыт грамадзян дзякуючы росту эканомікі, нарошчванню сацыяльнага капіталу, стварэнню камфортных умоў для жыцця, працы і самарэалізацыі.
   Дэлегат падрабязна спынілася на механізмах іх рэалізацыі. Як куратар сацыяльнай сферы, Наталля Станкевіч акцэнтавала ўвагу менавіта на гэтай галіне, адзначыўшы, што адным з прыярытэтаў у найбліжэйшай пяцігодцы стане шчаслівая сям'я. Гэта правільна, бо на працягу многіх гадоў у Беларусі ажыццяўляецца дзяржаўная падтрымка сем'яў, якая ўключае льготнае крэдытаванне шматдзетных пры будаўніцтве жылля, прызначэнне сямейнага капіталу і аказанне сацыяльнай дапамогі.
   Наталля Станкевіч адзначыла, што мінулы год быў названы годам мужнасці медыцынскіх работнікаў. Яна ўпэўненая, што за час пандэміі нашы медыкі атрымалі каласальны вопыт па барацьбе з інфекцыяй COVID-19. Падтрымку ў гэтым ім аказала дзяржава-медыцынскія работнікі былі забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны, для зручнай і бяспечнай працы былі абсталяваны спецыяльныя шлюзы, закуплены неабходныя медыцынскія прэпараты і кісларод. Указ Прэзідэнта аб падтрымцы медыцынскіх работнікаў дазволіў забяспечыць высокі ўзровень заробкаў тым, хто працуе з пацыентамі з каранавіруснай інфекцыяй.
   Размаўляючы з медыкамі, дэлегат шостага Усебеларускага народнага сходу выказала занепакоенасць з нагоды дэмаграфічнай сітуацыі ў раёне, а таксама заклікала скаардынаваць і перагледзець дзейнасць лекараў агульнай практыкі і іх памочнікаў.

Ашмянскі Веснік