Галоўная / Навiны / Навiны раёна
06.03.2021

Святочная праграма "І зноў кветак кругазварот" прайшла ў раённым Цэнтры культуры

   "І зноў кветак кругазварот". Святочная праграма пад такой назвай прайшла ў раённым Цэнтры культуры напярэдадні Міжнароднага жаночага дня. Старт мерапрыемству дала відэаадкрытка, падрыхтаваная работнікамі культуры, дзе цёплыя словы і віншаванні жанчынам выказвалі Ашмянцы.
   - Прамяністая ўсмешка прыгожай паловы нашага раёна-галоўная прыкмета надыходу вясны-заўважыў у сваім выступе старшыня раённага выканаўчага камітэта Уладзіслаў Гершгорын. - Сёння статус сучаснай жанчыны даволі высокі. Цэлыя галіны трымаюцца на вашых ведах і прафесіяналізме. Сучасныя прадстаўніцы прыгожага полу не баяцца цяжкасцяў, сацыяльна актыўныя, камунікабельныя, растуць прафесійна і асобасна. Таксама з жанчынай звязаныя вечныя каштоўнасці: цяпло сямейнага ачага, дзіцячы смех, пяшчоту і клопат. Роля жанчыны ў грамадстве вялікая і неацэнная. Ад асобы ўсіх мужчын Ашмянаў і раёна дазвольце мне ад усёй душы пажадаць вам выдатнага вясновага настрою, прыемных сюрпрызаў, выканання жаданняў. Моцнага Вам здароўя, жыццёвай энергіі і неўвядальнай прыгажосці. Няхай спраўджваюцца ўсе вашы мары!
   Выдатны настрой, усмешкі і пазітыў гледачам нястомна дарылі работнікі культуры, а таксама калектывы і выканаўцы раёна . Песні, танцы, жарты і віншаванні – усё для галоўных гераінь ўрачыстасці-жанчын. Кожная складнік мерапрыемства была накіравана на тое, каб падарыць гасцям масу пазітыўных эмоцый і ўражанняў. І гэта арганізатарам, безумоўна, атрымалася.

Ашмянскі Веснік