Галоўная / Навiны / Навiны раёна
27.07.2021

У Ашмянах на пажары выратаваны чалавек

   Увечары 26 ліпеня паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры ў Ашмянах па вуліцы Чырвонаармейскай. У выніку пашкоджаны ложак і пасцельныя прыналежнасці. Работнікамі МНС выратаваны сын гаспадыні кватэры, які шпіталізаваны ў УАЗ «Ашмянская ЦРБ». Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Ашмянскі Веснік