Галоўная / Навiны / Навiны раёна
02.05.2023

У гарадской бібліятэцы прайшло мерапрыемства да Дня чарнобыльскай трагедыі

У гарадской бібліятэцы прайшла вечарына-ўспамін “Чарнобыль: гэта не павінна паўтарыцца”, прымеркаваная да 37-годдзя чарнобыльскай аварыі. Бібліятэкары расказалі ўдзельнікам мерапрыемства аб гісторыі стварэння станцыі, прычынах узнікнення аварыі, экалагічных наступствах для навакольнага асяроддзя, спыненні працы станцыі. Прысутныя даведаліся аб маштабах трагедыі, захворваннях, выкліканых радыяцыяй.

Жыхарка нашага горада Зінаіда Рыгораўна Назаранка, якая з’яўляецца ліквідатарам наступстваў чарнобыльскай аварыі, падзялілася сваімі ўспамінамі. Яна з 1986 па 1991 год працавала ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці, за што была ўзнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга.

Зінаіда Рыгораўна адказала на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы. Дапоўніў выступленне жанчыны відэаролік “Чернобыль 2023, что изменилось?”