Галоўная / Навiны / Навiны раёна
27.09.2022

У гарадской бібліятэцы прайшоў дзень адчыненых дзвярэй

У гарадской бібліятэцы прайшоў дзень адчыненых дзвярэй “Есть храм у книг – библиотека». І хоць дзверы нашай установы адчынены для чытача заўсёды, менавіта гэты дзень стаў для карыстальнікаў бібліятэкі яркай падзеяй, насычаным разнастайнымі мерапрыемствамі, кніжнымі выставамі.

Бібліятэкары старанна рыхтаваліся да гэтага дня. Гульнёвая экскурсія «Кніжны лабірынт» пазнаёміла чытачоў з бібліятэкай і прапанавала тэматычны занятак «Усё на свеце цікава». Затым удзельнікі мерапрыемства падхапілі промаакцыю “ Заходзь! Глядзі! Чытай!» з рэкламай паслуг, знаёмствам з сучаснымі магчымасцямі бібліятэкі, інфармацыйнымі рэсурсамі. Цікавасць выклікала тэматычная выкладка новых паступленняў і прагляд відэароліка “Национальной библиотеке Беларуси 100 лет. В новый век”. А з жадаючых запісацца ў бібліятэку атрымалася чарга!