Галоўная / Навiны / Навiны раёна
21.11.2022

 У гарадской бібліятэцы працуе кніжная выстава “Ашмяншчына спартыўная”

У гарадской бібліятэцы пачала працаваць тэматычная кніжная выстава “Ашмяншчына спартыўная”. Такім чынам бібліятэкары адгукнуліся на важнае мерапрыемства, якое прайшло ў нашым горадзе, – урачыстае адкрыццё сучаснага шматфунцыянальнага комплексу для фізічных практыкаванняў у рамках рэспубліканскага сацыяльнага праекта Прэзідэнцкага спартыўнага клуба па падтрымцы спорту і здаровага ладу жыцця “Спорт для ўсіх”.

Выстава зацікавіла карыстальнікаў бібліятэкі, якія даведаліся шмат з гісторыі спорту на Ашмяншчыне, а таксама пра дасягненні нашых спартсменаў-землякоў на сучасным этапе. У дзень адкрыцця выставы ў бібліятэчнай установе на працягу дня дэманстраваліся відэаролікі па прапагандзе здаровага і бяспечнага ладу жыцця.