Галоўная / Навiны / Навiны раёна
26.03.2021

У гімназіі № 1 прайшоў адкрыты дыялог "БРСМ: учора, сёння, заўтра"

   У гімназіі № 1 прайшоў адкрыты дыялог "БРСМ: учора, сёння, заўтра". У ім прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Клышэўскі, першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб'яднання "БРСМ" Вікторыя Прэцкайла-Місюта, дырэктар гімназіі № 1 Вольга Саванец, школьнікі, а таксама прадстаўнікі працоўнай моладзі.
   Праект "адкрыты дыялог" Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі стартаваў некалькі гадоў таму як дыскусійная пляцоўка, дзякуючы якой моладзь мае магчымасць узнімаць праблемы, задаваць пытанні прадстаўнікам органаў улады, грамадскім дзеячам і атрымліваць кампетэнтную інфармацыю. Сёння акцыі ў фармаце адкрытага дыялогу праходзяць ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны, у тым ліку і на Ашмяншчыне.
   Падчас дыялогу абмяркоўвалася роля і месца "БРСМ" у рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі і далейшыя перспектывы развіцця арганізацыі, а таксама пытанні студатрадаўскага руху.
   Вікторыя Прэцкайла-Місюта распавяла аб дзейнасці арганізацыі, акцэнтавала ўвагу на асноўных напрамках маладзёжнай палітыкі, у тым ліку па прапагандзе здаровага ладу жыцця, бяспекі, прафілактыцы супрацьпраўнай дзейнасці ў маладзёжным асяроддзі, удзелу ў дабрачынных мерапрыемствах і акцыях, патрыятычнай працы і другаснай занятасці. Вікторыя Віктараўна таксама распавяла аб мерапрыемствах, праектах і акцыях, якія праводзіць саюз моладзі. Дарэчы, многія гімназісты з'яўляюцца іх пастаяннымі ўдзельнікамі, таксама некаторыя з іх ужо запланавалі правесці канікулы ў складзе студэнцкіх атрадаў.
   Падчас дыялогу школьнікі задавалі розныя пытанні Вікторыі Прэцкайла-Місюта, Андрэю Клышэўскаму, а таксама прадстаўнікам працоўнай моладзі-Вадзіму Галгоўскаму, Аліне Ленкаўскай, Дыяне Валадзько і Арцёму Гайко. Сярод тэм, якія цікавілі гімназістаў, - будаўніцтва басейна, рэстаўрацыя кінатэатра, пытанні гарантавання бяспекі на пешаходных пераходах у горадзе і іншыя.

Ашмянскі Веснік