Галоўная / Навiны / Навiны раёна
30.11.2022

Упрыгожым "ёлку памяці" разам!

 Хутка Новы год. Напярэдадні свята рэдакцыя газеты "Ашмянскі веснік «прапануе чытачам далучыцца да марафону» Ёлка памяці", які стартуе ў рэдакцыі 1 снежня. У год гістарычнай памяці гэта асабліва актуальна, цікава, пазнавальна.
У кожнага з нас, па-за ўсякім сумневам, захаваліся ёлачныя ўпрыгажэнні, цацкі, у тым ліку зробленыя сваімі рукамі. Яны ў розныя гады радавалі нас, з'яўляючыся на Прыгажуні-ёлцы. Мы памятаем аб кожнай цаццы. Разам з ёй мы вяртаемся ў сваё дзяцінства і гатовыя распавесці яе гісторыю: як з'явілася яна ў нашай калекцыі, чым дарога і памятная.
Запрашаем жыхароў горада прыняць удзел у марафоне. Прыходзьце са сваімі ёлачнымі ўпрыгожваннямі. Усе разам мы створым "ёлку памяці", прыбраўшы яе арыгінальнымі ўпрыгожваннямі розных гадоў, распавёўшы гісторыю кожнага на старонках газеты"Ашмянскі веснік".