Галоўная / Навiны / Навiны раёна
08.12.2021

Валанцёры Жупранскага ясляў-сада наведалі інвалідаў

   Сусветны Дзень інвалідаў, які прайшоў на мінулым тыдні, - не святочная дата, а напамін пра тое, што побач з намі жывуць людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Ім цяжэй, чым усім астатнім, і наш абавязак-надаваць ім увагу, дапамагаць словам, і справай. Педагогі Жупранскага дзіцячага сада надаюць вялікую ўвагу выхаванню ў дзецях спагады, разумення да асаблівых людзей. Праводзяцца ўрокі дабрыні, гутаркі, прагляд фільмаў, прэзентацый.
   Стала добрай традыцыяй наведванне з канцэртнай праграмай і падарункамі людзей, якія знаходзяцца ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў. Валанцёры старэйшай групы "Фантазёры" дзіцячага садка не засталіся абыякавымі ў Міжнародны дзень інвалідаў і праявілі клопат і ўвагу да тых, хто абмежаваны фізічна.
   Пастаяльцы аддзялення былі рады, што іх не забыліся. Музычныя нумары дашкалят, падарункі і цёплыя словы сталі лепшым знакам увагі ў гэты дзень.

Ашмянскі Веснік