Галоўная / Навiны / Навiны раёна
23.11.2022

 Важкі каравай. Вынікі работы ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна

У мінулую нядзелю работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу адзначылі прафесійнае свята. Па дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці, гэта адна з самых шматлікіх катэгорый працаўнікоў — у сельскай гаспадарцы Ашмянскага раёна ў студзені-верасні 2022 г. было занята 1,4 тыс. чалавек.

Па выніках дзесяці месяцаў валавы збор збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы) у першапачаткова апрыходаванай вазе склаў 52,3 тыс.тон, што на 13,2 тыс. тон (у 1,3 разы) больш, чым за аналагічны перыяд 2021 года. Сярэдняя ўраджайнасць склала 33,9 цэнтнера з аднаго гектара ўбранай плошчы (у 2021 годзе – 23,9 цэнтнера).

Рапсу атрымана 6,2 тыс.тон, што ў 2 разы больш чым за аналагічны перыяд 2021 года, ураджайнасць павялічылася з 16,4 да 27,8 цэнтнера з гектара.

Накапана 2 тыс.тон бульбы, сабрана 178 тон садавіны.

На 1 лістапада 2022 г.сельскагаспадарчымі арганізацыямі нарыхтавана 92,3 тыс. тон кармавых адзінак усіх відаў кармоў. У разліку на ўмоўную галаву жывёлы (для грамадскага пагалоўя) нарыхтавана па 41,2 цэнтнера кармавых адзінак (на 1 лістапада 2021 г. – 32,2 цэнтнера).

За дзесяць месяцаў бягучага года рэалізавана жывёлы на забой (у жывой вазе) 4,7 тыс.тон, малака выраблена 38,1 тыс. тон.

За студзень-верасень 2022 г. у арганізацыях сельскай гаспадаркі раёна атрымана 7,8 млн. рублёў чыстага прыбытку, што ў 2,1 разы больш, чым за адпаведны перыяд 2021 г.

Рэнтабельнасць продажаў за студзень-верасень 2022 г. склала 9,7 %, супраць 3,2% за студзень-верасень 2021 г.