Галоўная / Навiны / Навiны раёна
03.08.2023

Вольга Іванаўна Барысенка прызначаная загадчыкам сектара культуры Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта

Вольга Іванаўна нарадзілася 14 лютага 1976 года ў г.Ашмяны. У 1998 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы, У 2008 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачынала настаўнікам беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 2 г.Ашмяны, затым працавала педагогам-арганізатарам, метадыстам па дзіцячых установах цэнтра пазашкольнай работы аддзела адукацыі Ашмянскага райвыканкама. З 2003 па 2008 год узначальвала раённы камітэт грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», пасля чаго працавала на кіруючых пасадах ва ўстановах сацыяльнай абароны і адукацыі. З 2015 года і па цяперашні час працавала загадчыкам Ашмянскага вучэбна-метадычнага кабінета.