Галоўная / Навiны / Навiны раёна
08.12.2021

Загадчыкам сектарам спорту і турызму Ашмянскага райвыканкама прызначана Жанна Шыдлоўская

   Жанна Іванаўна Шыдлоўская прызначаная загадчыкам сектара спорту і турызму Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта.
   Жанна Іванаўна нарадзілася 4 красавіка 1992 года ў г.Ашмяны. У 2013 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці "Фізічная культура".
   З 2012 працавала настаўнікам фізічнай культуры і здароўя гімназіі № 39 г. Мінска, затым-метадыстам раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Ашмянскага райвыканкама, настаўнікам фізічнай культуры і здароўя Жупранскай СШ імя Ф. К. Багушэвіча, старшым інспектарам групы інфармацыйнага забеспячэння Ашмянскага РАУС, дырэктарам Ашмянскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба.
   З 2018 года і па цяперашні час працавала старэйшым інспектарам сектара спорту і турызму Ашмянскага райвыканкама.