Галоўная / Ашмянскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях / Навіны / З пасажырамі гарадскога транспарту аб бяспецы

З пасажырамі гарадскога транспарту аб бяспецы

   Пажар у кватэры ці доме ў большасці выпадкаў – вынік бестурботнасці і грэбавання элементарнымі правіламі пажарнай бяспекі. З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад неасцярожнага абыходжання з агнём 12 лістапада ў г. Ашмяны праведзены першы этап рэспубліканскай акцыі "Не прапальвай сваё жыццё".
   Работнікі МНС сумесна з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў пажарных правялі прафілактычную работу з жыхарамі раёна. Пры гэтым яны раздавалі ў аўтавакзале, грамадскім транспарце і прыпынках г. Ашмяны брашуры» не прапальвай сваё жыццё", якія як нельга дарэчы адлюстроўваюць усю праблематыку нядбалага стаўлення курцоў да свайго жыцця, а таксама да жыцця і здароўя сваіх блізкіх. Пры раздачы наглядна-выяўленчай прадукцыі ўдзельнікі акцыі не толькі даводзілі да прысутных інфармацыю аб небяспецы курэння ў ложку ў стане алкагольнага ап'янення, але і актыўна зазывалі грамадзян далучыцца да праводзімага мерапрыемства і задумацца аб небяспецы курэння і, вядома ж, расказаць пра гэта сваім блізкім, родным і суседзям.