26 жніўня фальклорныя калектывы Ашмяншчыны дастойна прадставілі свой раён на абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”, які праходзіў на тэрыторыі Аўгустоўскага канала. Інструментальны фальклорны гурт аддзела культуры і вольнага часу аг. Граўжышкі ўнагароджаны дыпломам І ступені ў намінацыі “Фальклорны інструментальны ансамбль”.
Дыпломамі ІІ ступені ўзнагароджаны: фальклорная група “Выток” сельскага клуба аг. Мураваная Ашмянка (у намінацыі “Дарослы фальклорны ансамбль”), фальклорная група ўзорнага ансамбля песні і танца “Званочкі” ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Ашмяны” (у намінацыі “Дзіцячы фальклорны ансамбль”), Сярпейка Святлана, акампаніатар аддзела культуры і вольнага часу аг. Кальчуны (у намінацыі “Індывідуальны выканаўца” (народная проза).