Галоўная / Пракуратура / Зварот грамадзян

Зварот грамадзян

   Пракуратурай раёна ажыццяўляецца сістэматычны аналіз работы па разглядзе паступіўшых зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, а таксама пастаянны нагляд за прытрымліваннем у выканаўча-распарадчых органах, прадпрыемствах, установах, арганізацыях раёна названага заканадаўства.
   У 2017 годзе ў пракуратуру Ашмянскага раёна паступіла 87 зваротаў грамадзян і 28 зваротаў суб'ектаў гаспадарання.
   Аналіз разгледжаных зваротаў грамадзян гаворыць аб тым,  што найбольшы іх лік датычыўся да пытанняў следства і дазнання (18) і нагля-ду за выкананнем заканадаўства (14).
   У мінулым годзе па выніках разгляду 10 зваротаў прыняты меры пракурорскага рэагавання.
   Так, 31.05.2017 у пракуратуру раёна паступіў зварот Б. з просьбай прынесці пратэст на пастанову АДАІ Ашмянскі РАУС аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 6 арт. 18.13 КоАП Рэспублікі Беларусь (перавышэнне хуткасці руху), у сувязі з яго незаконнасцю. Зварот быў прызнаны абгрунтаваным. На дадзеную пастанову пракуратурай раёна прынесены пратэст у АДАІ Ашмянскі РАУС. Па выніках разгляду пратэсту прызначаная пастанова была адменена.
   14.09.2017 у пракуратуру раёна паступіў зварот К. з просьбай абавязаць сельгаспрадпрыемства раёна накіраваць адказ на яго пісьмовы зварот, які ён ва ўстаноўленыя законам тэрміны не атрымаў. Пракуратурай раёна па выніках разгляду звароту ў адрас дырэктара прадпрыемства вынесена прадпісанне аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб зваротах грамадзян.
   13 лістапада 2017 у пракуратуру паступіў зварот Я. з просьбай адмяніць пастанову органа дазнання аб адмове ўзбуджэнні крымінальнай справы. Зварот прызнана абгрунтаваным, па выніках разгляду вызначана, што праверка праведзена не поўна, у сувязі з чым, пастанову органа дазнання адменена, матэрыялы накіраваны на дадатковую праверку. 
   У 2017 годзе пракуратурай раёна праведзены тры праверкі прытрымлівання заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, па выніках якіх вынесена два прадстаўленні аб ліквідацыі выяўленых па-рушэнняў.
    Праведзеныя праверкі паказваюць, што самымі развітымі парушэннямі з'яўляюцца: парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб справаводстве, непаўната  мер,якія прымаюцца,  пры  паступленні зваротаў.
    Пракуратурай раёна арганізаваны прыём грамадзян, маецца графік прыёму.
    Так, асабісты прыём ажыццяўляецца адказнымі пракурорскімі работнікамі ў рабочыя дні ў перыяд з 09.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00. Акрамя таго, у 2-й, 4-й, 5-й панядзелак, кожны аўторак, 1-ю, 3-ю, 5-ю сераду, кожны чацвер і пятніцу – прыём ажыццяўляецца з 08.00, у 1-й і 3-й панядзелак, 2-ю і 4-ю сераду – прыём ажыццяўляецца да 20.00.  
   У 2017 годзе ў рамках асабістых прыёмаў работнікамі пракуратуры прынята 115 грамадзян. На асабістых прыёмах грамадзяне найчасцей звярталіся па пытаннях вядзення дазнання і следства, выканання працоўнага, жыллёвага і адміністрацыйнага заканадаўства.


Памочнік пракурора
юрыст 3 класа
Ашмянскага раёна                                                      Ягор Жэгздрынь