"За бяспеку ў кожным доме!

  У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі " Бяспека – у кожны дом!" работнікі Ашмянскага раённага аддзела па НС сумесна з прадстаўніком медыцынскай службы правялі прафілактычную сустрэчу з грамадзянамі Ашмянскага раёна, якія злоўжываюць.
   Мерапрыемства работнік Ашмянскага РАНС пачаў з аповяду аб  акцыі, давёў абстаноўку з пажарамі ў раёне, вобласці і Рэспубліцы, а таксама асноўныя прычыны і ўмовы іх узнікнення, патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі для жылых будынкаў, а таксама нагадаў аб важнасці і неабходнасці выкарыстання аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у сваіх селішчах.
   Работнік медыцынскай службы прадэманстраваў на наглядным прыкладзе важнасць і правільнасць правядзення сардэчна-лёгачнай рэанімацыі, пасля чаго грамадзяне самі змаглі прымяніць і замацаваць на манекене атрыманыя веды.
   Пасля гутаркі, прысутныя прагледзелі відэафільм "Бяспека ў кожны дом" і падрыхтаваную прэзентацыю з пажарамі Ашмянскага раёна.
У завяршэнне мерапрыемства прысутныя змаглі атрымаць адказы на пытанні, якія іх цікавяць, пасля чаго ім была раздадзена наглядна-выяўленчая прадукцыя.