За бяспечны збор ўраджаю

   З мэтай папярэджання пажараў у хлебных масівах работнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі Ашмянскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі сельскіх гаспадарак праводзяць маніторынгі месцаў уборкі, захоўвання і перапрацоўкі збожжавых культур, а таксама тэхнікі, задзейнічанай на перыяд уборачнай кампаніі. Прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях надаюць пільную ўвагу  супрацьпажарнаму стану месцаў захоўвання і перапрацоўкі збожжавых культур, укамплектаванасці тэхнікі першаснымі сродкамі пажаратушэння, яе забяспечанасці істкратушыльнікамі, а таксама на наяўнасць у задзейнічаных на перыяд уборкі ўраджаю работнікаў талонаў аб праходжанні навучання па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму.
   У ходзе рэйдаў інспектары таксама праводзяць гутаркі з работнікамі гаспадарак, падчас якіх нагадваюць ім асноўныя патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі.