Зачынены



   27.07.2018 у 14.48 хвілін у ЦОУ Ашмянскага РАНС паступіла паведамленне аб тым, што дзіця апынулася зачыненым ў кватэры на трэцім паверсе шматпавярховага дома па вул. Барунская г. Ашмяны .Да месца здарэння выехала аддзяленне Пажарнай аварыйна - выратавальнай часці № 1.Праз 10 хвілін выратавальнікам удалося пранікнуць у кватэру і адкрыць яе. Дзіця было перададзена ўсхваляваным бацькам.