Зробім жыццё дзяцей бяспечней!

   У першы дзень лета ў Ашмянскім раёне правялі вялікае і яркае мерапрыемства, прысвечанае дню абароны дзяцей,-  «Вясёлка ў далонях».
   У рамках дадзенага мерапрыемства Ашмянскія выратавальнікі правялі завяршальны этап рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!».
Работнікі Ашмянскага РАНС арганізавалі паказ тэхнікі і абсталявання, пляцоўку па вывучэнні першасных сродкаў пажаратушэння, мабільнага дадатка «Дапамога побач» і правілаў бяспекі. Дзеці змаглі апрануць баявую вопратку і паўдзельнічаць у конкурсах і віктарынах. Самыя творчыя прама ў парку малявалі. Бацькі з задавальненнем фатаграфавалі сваіх дзяцей побач з пажарнай тэхнікай і з роставай лялькай, якая раздавала брашуры «Бяспечная эвакуацыя» і «Ганарымся, што навучылі».
   Таксама ў парку была арганізавана канцэртная праграма, дзіцячыя атракцыёны і спартыўныя конкурсы.
   Валанцёры арганізацыі «Чырвоны Крыж» аказвалі садзейнічанне супрацоўнікам МНС і дарылі дзецям пазітыўныя эмоцыі. Таксама яны ўдзельнічалі ў раздачы нагляднага дапаможніка на супрацьпажарную тэматыку.
   Усе дзці, што ўдзельнічалі ў конкурсах МНС, атрымалі салодкія падарункі, шарыкі і незабыўныя ўражанні.
  У канцы мерапрыемстваў правялі ўзнагароджанне пераможцаў раённых конкурсаў па лініі МНС. Рабяты атрымалі граматы і падарункі ад Ашмянскага РАНС, Ашмянскай арганізацыі «Чырвоны Крыж», Ашмянскай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» і Ашмянскага вытворчага ўчастка «БДПО».