Галоўная / Ашмянскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях / Навіны / Абласны палявы злёт юных ратавальнікаў-пажарных

Абласны палявы злёт юных ратавальнікаў-пажарных

   У перыяд з 13 па 15 чэрвеня ў горадзе Гродна прайшоў абласны палявы злёт юных ратавальнікаў-пажарных «ВЫРАТАВАЛЬНІК-2018».
   Каманду Ашмянскага раёна прадстаўлялі вучні першай і другой школ г. Ашмяны. У склад каманды ўвайшлі:
1. Паўлюкевіч Ксенія
2. Галамбоўская Наталля
3. Сухлабовіч Павел
4. Станковскі Мацвей
5. Тарноўская Карына
6. Бражыцкая Юлія
7. Лыскойть Дзіяна
8. Кірыл Гардзей
9. Букель Дзмітрый
10.Афанасенкаў Кірыл
   У перыяд спаборніцтваў праводзіліся выпрабаванні па баявым разгортванні і працы ў зоне хімічнага заражэння. Таксама юнакі паказалі выдатны вынік у стральбе. Апошнім стала развядзенне вогнішча на хуткасць.
   У выніку каманда Ашмянскага раёна паказала добрыя вынікі і заняла годнае 6 месца з 19 каманд, адстаўшы ад пятага на некалькі балаў.
   Самае галоўнае вядома, што моладзь пазнаёмілася з аднагодкамі, выдатна правяла час і атрымала шмат незабыўных уражанняў.
   Вялікі ўклад у падрыхтоўку каманды ўнёс Лісоўскі Сяргей Станіслававіч, інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Ашмянскага РАНС.
   Падчас самога злёту кансультатыўную і практычную дапамогу аказала Мікліс Аліна Казіміраўна, метадыст аддзела турызму і краязнаўства.