Праведзена аб'ектовая трэніроўка

   У адпаведнасці з «Планам асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы органаў кіравання і сіл дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Ашмянскага раёна на 2018 год» 14 лютага 2018 года на ўчастку даччынага ўнітарнага Смаргонскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм праведзена аб'ектавай трэніроўка з сіламідзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны.
Паводле легенды ў памяшканне дзяжурнага персаналу паступіў ананімны званок аб знаходжанні ў адміністрацыйным будынку на 2 паверсе падазронага прадмета. На момант званка ў будынку знаходзілася 15 чалавек. Пры адпрацоўцы ўступнай кіраўніцтвам арганізацыі праведзена эвакуацыя асабістага складу прадпрыемства з будынка на бяспечную адлегласць да чакання работнікаў следча-аператыўнай групы, якіх дыспетчар прадпрыемства ўмоўна праінфармаваў па тэлефоне 102.
   На другім этапе аб'ектавай трэніроўкі праверана забяспечанасць грамадзянскіх фарміраванняў грамадзянскай абароны аб'екта, а таксама работнікаў прадпрыемства сродкамі індывідуальнай абароны. Пры разгортвання пункта выдачы СІА было ўстаноўлена, што ўсе работнікі персаналу ў поўнай меры забяспечаны СІЗ і гатовыя да выканання пастаўленых задач у галіне абароны насельніцтва і тэрыторыі ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.