Афіцыйны сайт

Прамысловасць

Прамысловыя прадпрыемствы Ашмянскага раёна:
   Асноватворная роля ў сацыяльна-эканамічным развіцці раёна належыць 7 дзеючым прамысловым прадпрыемствам, сярэдняспісачная колькасць работнікаў на якіх складае 1,9 тыс.чалавек.
   За першае паўгоддзе 2020 года выраблена прамысловай прадукцыі на суму 107,7 млн. рублёў, тэмп росту-112,5%. У аб'ёме прамысловай вытворчасці найбольшая ўдзельная вага прыпадае на арганізацыі, падпарадкаваныя мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, - 95,7% – вытворчасць прадуктаў харчавання займае 92,1%.
   Індэкс фізічнага аб'ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі па наборы тавараў-прадстаўнікоў склаў 107,3%, у тым ліку: апрацоўчая прамысловасць – 107,5%, горназдабыўная прамысловасць – 137,4 %; водазабеспячэнне, Збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў – 98,2 %; забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой – 92,7 %.
   Прамысловымі арганізацыямі раёна за студзень-чэрвень 2020 года адгружана інавацыйнай прадукцыі на 794 тыс. рублёў, што складае 0,8 % у аб'ёме адгружанай прадукцыі. Інавацыйную прадукцыю ў раёне вырабляюць дзве арганізацыі, падначаленыя рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання: ААТ «Радыётэхніка» і ААТ «Белкофе».
   На 1 ліпеня 2020 г. на складах прамысловых прадпрыемстваў раёна знаходзілася гатовай прадукцыі на суму 7481тыс. рублёў, або 42,2% да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці.