Разам у школу





З 1 жніўня  па 16 верасня 2017 года ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ДУ “ТЦСАН Ашмянскага раёна”  стартуе акцыя “Разам у школу” у падтрымку дзяцей-сірот, дзяцей із шматдзетных і малазабяспечаных сямей, якая арганізавана сумесна з Ашмянскай РА БАЧК. Запрашаем наведвальнікаў аддзялення і ўсіх грамадзян сталага ўзросту горада і раёна прыняць удзел у дабрачыннай акцыі.