Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
12.03.2021

12 сакавіка ў Гародні адбудзецца прамая лінія па пытаннях завышэння коштаў

   Можна будзе паведаміць аб фактах парушэння коштаў на лекі і сацыяльна значныя тавары.
   12 сакавіка дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Алена Патапава і начальнік Галоўнага ўпраўлення Марг па Гродзенскай вобласці Святлана Сівірчукова правядуць прамую тэлефонную лінію па пытаннях папярэджання і недапушчэння неабгрунтаванага росту цэн на спажывецкім рынку, у тым ліку харчовых тавараў і лекавых сродкаў.
   Паведаміць пра факты парушэння коштаў на лекі і сацыяльна значныя тавары можна з 9.30 па 11.30 па тэлефоне 8 (0152)62 63 30.
   Нагадаем, па даручэнні Кіраўніка дзяржавы прыняты меры па стабілізацыі цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці. У рэгіёне створана абласная рабочая група па кантролі за цэнамі, якая праводзіць маніторынгі аб'ектаў гандлю і аптэчнай сеткі. Аналіз паказвае, што не ўсе суб'екты гаспадарання выконваюць усталяваны парадак. Дапускаюцца шматлікія парушэнні, асабліва ў дачыненні да такіх тавараў, як дзіцячае харчаванне і макароны.
   Усяго за 2020 год КДК выявіў парушэнні парадку цэнаўтварэння ў 51 гандлёвым аб'екце Гродзенскай вобласці. Гэта каля траціны ад усіх правераных магазінаў. Парушэнні працягваюць выяўляцца і ў 2021 годзе. Факты завышэння цэн на сацыяльна значныя тавары ўстаноўлены ў 19 гандлёвых аб'ектах. У асобных з іх парушэнні выяўлены паўторна.

Гродзенская праўда