Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
04.05.2020

2 мая пачалася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне. Як яна будзе праходзіць на Гарадзеншчыне?

   Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні будзе праходзіць з 2 мая па 1 чэрвеня. Падаць заяву на здачу ЦТ сёлета можна будзе не толькі традыцыйным спосабам, але і анлайн, накіраваўшы яго па электроннай пошце ў адзін з пунктаў рэгістрацыі.
   – Як і ў мінулыя гады, у вобласці будуць працаваць чатыры пункты рэгістрацыі: на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Лідскага і Ваўкавыскага каледжаў, – распавяла начальнік Рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі Аксана Валюк. - Падаць заяву абітурыент можа двума спосабамі: традыцыйна, прыйшоўшы ў пункт рэгістрацыі, і дыстанцыйна, даслаўшы яго па электроннай пошце.