Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
18.03.2021

Аналіз апошніх падзей у Беларусі і за мяжой і погляд на гістарычныя працэсы ад палітолага

Акцэнты на галоўным

   Сучасныя рэаліі кожны дзень даказваюць, што на сродкі масавай інфармацыі ўскладзена адказная місія – не толькі даносіць інфармацыю, але і фарміраваць грамадскую думку. Менавіта таму так важна зварот да афіцыйных, правераных крыніц інфармацыі, якія імкнуцца паказаць глыбіню працэсаў. Дарэчы, аналітычнае асэнсаванне апошніх падзей у Беларусі і за мяжой, усебаковы погляд на гістарычныя працэсы прадставіў падчас брыфінгу з журналістамі палітолаг, эксперт грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Пётр Пятроўскі – спецыяльна для чытачоў «Ашмянскага весніка».

Па шляху біпалярнасці

   Сітуацыю ў Беларусі сёння нельга разглядаць без уліку працэсаў, якія адбываюцца ва ўсім свеце, дзе ідзе глабальнае абвастрэнне супярэчнасцяў. Ва ўнісон з шэрагам экспертаў Пётр Пятроўскі лічыць, што мы рухаемся да так званага новага біпалярнага свету, калі фармуецца альтэрнатыўнасць заходняму полюсу ў выглядзе Кітая і моцнай Расійскай Федэрацыі. Ідзе актыўная барацьба за тэхналогіі: хто першы іх атрымае-той і дыктуе ўмовы.
    Наша краіна геаграфічна размешчана на геапалітычным разломе, дзе супярэчнасці міжнароднага характару абвастраюцца ўдвая і моцна ўплываюць на палітыку.
   - Мы бачым Малдову, Украіну, Грузію, Арменію, якія пасля распаду Савецкага Саюза знаходзіліся на адным пункце развіцця і выбралі імпартаванне заходняй мадэлі. Яны ператвараюцца з суб'ектаў палітыкі ў аб'екты, што пацвярджае: не заўсёды ліберальная заходняя сістэма можа эфектыўна функцыянаваць на разломе геапалітычных інтарэсаў — - падкрэсліў Пётр Пятроўскі.
   Як адзначыў эксперт, сістэма ўлады, выбудаваная ў Беларусі, эфектыўная, палітычныя рашэнні-правільныя. Да прыкладу, ва Украіне ў 1991 годзе ВУП на душу насельніцтва быў на 60 адсоткаў вышэйшы, чым у Беларусі. Яна мела выхад у мора, развітую прамысловасць і ўнутраны рынак. Цяпер усё інакш: ВУП на душу насельніцтва ў Украіне на 60 адсоткаў ніжэй, чым у нашай краіне. Гэта-наглядны прыклад эфектыўнасці і неэфектыўнасці палітычных рашэнняў.

Стаўка на рэгіёны

   Спыніўся Пётр Пятроўскі і на Праграме развіцця Беларусі, зацверджанай на VI Усебеларускім народным сходзе, які ахарактарызаваў рэалістычнай. За мінулую пяцігодку ў краіне павялічылася колькасць сем'яў з трыма і больш дзецьмі. Стаўка на паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі захоўваецца-дзяржаўная падтрымка будзе накіравана на тое, каб прастымуляваць нараджэнне другога дзіцяці – праз льготнае крэдытаванне жылля, напрыклад.
   Верным лічыць эксперт Пётр Пятроўскі і абраны курс на раўнамернае развіцця рэгіёнаў краіны.
   - Адчувальны дысбаланс паміж сталіцай і рэгіёнамі. Так, у 2005 годзе заработная плата жыхароў абласцей складала 80 працэнтаў ад сярэдняй па Мінску, у 2019-м – ужо 60 працэнтаў. З-за гэтага ідзе працэс міграцыі людзей, які прыводзіць да агалення рэгіёнаў, — адзначыў Пётр Пятроўскі. - Сітуацыя ў свеце, і ў нашай краіне ў тым ліку, складваецца так, што інвеставаць будуць туды, дзе пры мінімальных выдатках можна атрымаць максімальны прыбытак. Без гэтага інвестар у глыбінку не пойдзе. А каб яго завабіць, трэба ўкараняць высокатэхналагічную вытворчасць.
   У рэгіёнах вызначаць прыярытэтныя цэнтры, куды дзяржава накіруе інвестыцыі, і гэта будуць вытворчасці для стварэння новых працоўных месцаў. Гэта пераход на новы тэхналагічны ўклад і навукаёмістыя тэхналогіі.

Сімвал народнага адзінства

   На думку Пятра Пятроўскага, існуе тры слупы беларускай ідэалогіі, якіх неабходна прытрымлівацца: традыцыйныя каштоўнасці, ідэя сацыяльнай справядлівасці і сацыяльна-эканамічная мадэль, каштоўнасці перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
   Нас хочуць адвесці ў бок ад гэтага, навязаць чужы сцэнар, прыватызаваць стратэгічныя вытворчасці, раскласці краіну. У такой складанай сітуацыі як ніколі неабходная кансалідацыя грамадства, і на шляху да аб'яднання трэба прыняць сур'ёзныя рашэнні ў дачыненні да прапагандысцкай сімволікі — - заўважыў Пётр Пятроўскі. - Нездарма 2021 год абвешчаны Годам народнага адзінства. Лічу прапанову заснаваць Дзень народнага адзінства 17 верасня канструктыўнай. Але мала зацвердзіць дату-трэба напоўніць яе сэнсам, распрацаваць канцэпцыю. Гродна можа стаць цэнтрам гэтага свята. Да таго ж ужо ёсць ідэя стварыць тут Музей нацыянальна-вызвольнага руху. І наогул па ўсёй краіне могуць быць створаны падобныя сімвалы народнага адзінства - на Гродзеншчыне, да прыкладу, мемарыялы Косаўскага і Скідзельскага паўстання, музеі знакамітых беларускіх пісьменнікаў-Піліпа Пестрака, Міхася Васілька, Максіма Танка. Трэба думаць і аб кінематографе: больш ствараць гістарычных, ідэалагічных фільмаў.

Чым перашкаджае АЭС літоўцам?

   Беларуская атамная электрастанцыя, па сцвярджэнні Пятра Пятроўскага, выкарыстоўваецца Літвой як вобраз ворага для кансалідацыі свайго народа.
   Не сакрэт, што пасля вымушанага закрыцця Ігналінскай АЭС, наша краіна-суседка планавала пабудаваць на сваёй тэрыторыі яшчэ адну. Але тут амаль на мяжы, недалёка ад Вільні беларусы ў рамках Саюзнай дзяржавы ўзводзяць уласную. Гэта стала для Літвы сур'ёзных ідэалагічных ударам, — адзначыў Пётр Пятроўскі.
   Некалькі гадоў таму я быў на рабочай сустрэчы ў Літоўскай Рэспубліцы, і мы абмяркоўвалі забеспячэнне гэтай краіны электраэнергіяй. На пытанне, дзе літоўцы збіраюцца закупляць электраэнергію, калі шведы да 2020 года закрыюць свае атамныя магутнасці, пачуў адказ: скароцяць спажыванне энергіі шляхам закрыцця заводаў і фабрык – бо гэта мінулае.
   У выніку Літва ўтрая даражэй праз перакупшчыкаў купляе электраэнергію ў нас, хоць па сваіх жа законах рабіць гэтага не можа. Пытаецца, каму ад гэтага горш? І рана ці позна літоўцам прыйдзецца прызнаць, што ім больш выгадна супрацоўнічаць з беларусамі, — упэўнены эксперт.