Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
31.07.2020

Дзякуй медыкам! Больш за 80 медыцынскіх работнікаў Гродзеншчыны ўшаноўвалі ў абласной філармоніі

   У Гродзенскай абласной філармоніі прайшла ўрачыстая цырымонія ўшанавання медыцынскіх работнікаў Гродзеншчыны, якія ўсталі на барацьбу з каранавіруснай інфекцыяй, якая ўразіла ўвесь сучасны свет. Такія акцыі падзякі медыкам за іх самаадданую працу і адданасць справе прайшлі ва ўсіх рэгіёнах вобласці. Падчас іх заслужаныя ўзнагароды атрымалі больш за 500 чалавек. На сённяшняй урачыстасці 80 медыцынскім работнікам уручылі падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ганаровыя граматы Адміністрацыі прэзідэнта, Савета Міністраў, падзякі Прэм'ер-міністра, граматы Міністэрства аховы здароўя, ганаровыя граматы аблвыканкама, ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і іншыя высокія ўзнагароды.

   Больш падрабязна чытайце на старонках газеты "Гродзенская праўда"