Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
13.10.2020

"Гродзенская праўда" збірае прапановы жыхароў вобласці па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю Беларусі

   Ініцыяваны Кіраўніком дзяржавы дыялог з народам аб прапановах па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь падтрыманы многімі інстытутамі грамадства. Так, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прымае прапановы па карэкціроўцы Асноўнага закона краіны да 25 кастрычніка гэтага года. Акрамя таго, ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі ствараюцца дыялогавыя пляцоўкі для абмеркавання ключавых пытанняў дзяржаўнага ладу, у тым ліку палажэнняў Канстытуцыі.
   Рэдакцыя газеты "Гродзенская праўда" таксама арганізуе Прыём прапаноў па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Канструктыўныя заўвагі і рэкамендацыі аб тым, як удасканаліць галоўны дакумент дзяржавы, дасылайце да 23 кастрычніка на электронную пошту gp-pravda@tut.by альбо лістом на адрас: 230025 г. Гродна, вул. У лісце абавязкова пакажыце вашыя кантактныя дадзеныя: ПРОЗВІШЧА, імя, адрас і нумар тэлефона.
   Прапановы, якія паступілі ў адрас «Гродзенскай праўды», будуць перададзеныя мадэратарам рэгіянальных дыялогавых пляцовак для азнаямлення і абагульнення. Звяртаем увагу, што адпраўленыя прапановы не мяркуюць адказу і ўступлення ў перапіску.