Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
09.07.2021

Іван Ціхан абраны капітанам алімпійскай зборнай Беларусі на гульнях у Токіо

   Гульні XXXII Алімпіяды ў Токіо пройдуць з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года.
   Іван Ціхан абраны капітанам алімпійскай зборнай Беларусі на гульнях у Токіо, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.
   Камісія спартсменаў НАК Беларусі абрала капітанам каманды на XXXII гульні Алімпіяды ў Токіа двухразовага прызёра галоўных стартаў чатырохгоддзя, двухразовага чэмпіёна свету ў кіданні молата, заслужанага майстра спорту Рэспублікі Беларусь Івана Ціхана.
   Гульні XXXII Алімпіяды ў Токіо пройдуць з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года, Паралімпійскія-з 24 жніўня па 5 верасня.