Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
30.03.2020

Навядзенне парадку на зямлі, транспартны і медыцынскае абслугоўванне. Суботнюю прамую лінію правёў кіраўнік справамі аблвыканкама Ігар Папоў

   На прамую лінію паступіла каля трох дзясяткаў званкоў, у тым ліку дзве траціны з Гродна. Жыхары рэгіёну звярталіся з пытаннямі, якія тычацца жыллёва-камунальнай гаспадаркі, навядзення парадку на зямлі, медабслугоўвання, транспартнага забеспячэння і іншымі.
   Пытанні з Гродна ў асноўным ставіліся да сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Жыхарка дома № 13 па вуліцы Паповіча лічыць, што дому неабходны капрамонт. Жыхар дома па праспекце Кляцкова, 24 паскардзіўся, што ў яго кватэры сыра, трэба рамантаваць міжпанэльныя стыкі. А жыхарка дома №21а па вуліцы Паўднёвай, пабудаванага каля дзесяці гадоў таму, распавяла, што са сцен абсыпаецца тынкоўка. Паступілі таксама просьбы з нагоды асфальтавання пешаходных дарожак паміж універсамам «Брэст» і гасцініцай «турыст», па завулку Рэйманта, каля дома №3 па вуліцы Захарава. Усе гэтыя пытанні ўзяты на кантроль. Па іх будуць праведзены праверкі і прыняты адпаведныя меры.
   Дачнікі звярнуліся з просьбай пусціць аўтобусы ў садоўніцкія таварыствы раней, чым звычайна, з 1 красавіка. Разглядам пытання зоймецца Гродзенскі райвыканкам.
   Гарадзенка заклапочаная пытаннем навядзення парадку на цэнтральных могілках у Скідзелі, дзе пахаваныя яе сваякі.
   Жыхары вобласці тэлефанавалі на прамую лінію не толькі, каб паскардзіцца, але і параіцца, атрымаць тлумачэнні або падказку. Да прыкладу, лідчанку хвалюе пытанне, ці можа яна прадаць кватэру, пабудаваную з дзяржпадтрымкай. Ёй растлумачылі, што льготнікі не могуць прадаваць кватэру на працягу пяці гадоў пасля датэрміновага пагашэння крэдыту. Заканадаўствам прадугледжаны асобныя моманты, калі жыллё можна прадаць да заканчэння ўстаноўленага тэрміну. Для гэтага трэба атрымаць дазвол у райвыканкаме. А дадуць яго ў выпадку паважнай прычыны, у тым ліку, пераезду ў іншую мясцовасць, разводу, смерці ўласніка.
   Слонімка, якая выхоўвае дарослага сына-інваліда, хацела б атрымаць дазвол перавозіць яго ў аўтамабілі, не прыфастрыгоўваючы. Ёй параілі звярнуцца ў раённую паліклініку.
   На ўсе пытанні, якія паступілі на прамую лінію, грамадзяне атрымалі адказы. Скаргі разгледзяць адпаведныя службы, пасля чаго будуць прынятыя меры.

"Гродзенская праўда"