Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
13.05.2020

Працуе "гарачая лінія" па пытаннях летняга аздараўлення

   З прыходам летніх вакацый працу пачнуць дзіцячыя аздараўленчыя лагеры. Бацькі ўжо вызначаюцца з месцамі для летняга адпачынку і аздараўлення дзяцей. Іх турбуюць розныя пытанні: якасць харчавання, Выбар месца, працягласць знаходжання, матэрыяльна-тэхнічная база лагера і іншыя.
   У мэтах забеспячэння ўстановамі адукацыі бяспечных і якасных паслуг у сферы адпачынку і аздараўлення дзяцей, недапушчэння фактаў безгаспадарчасці, у Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці з 12 мая па 1 чэрвеня будуць працаваць тэлефоны "гарачай лініі".
   Па тэлефонах (8-0152) 79-88-16 і 79-88-17 (у Гродне) вы можаце звярнуцца з пытаннямі і інфармаваць аб наяўных выпадках парушэнні заканадаўства пры падрыхтоўцы да летняй аздараўленчай кампаніі.
Гродзенская праўда