Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
30.09.2020

Старшыня аблвыканкама Уладзімір Каранік сустрэўся з прафактывам Гродзеншчыны

   Удзел у актуальным дыялогу прыняў намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Мікалай Мацюкевіч.
   Дыялог старшыні аблвыканкама Уладзіміра Караніка з прафактывам Гродзеншчыны атрымаўся адкрытым і змястоўным. Пытанні ўзнімаліся розныя, але сутнасць адна: трэба абараніць сацыяльна-эканамічныя правы і законныя інтарэсы членаў прафсаюза. Гаворка ішла пра тое, як зрабіць Гродзенскую вобласць камфортнай для жыцця людзей, што неабходна для інвестыцыйнай прывабнасці, як дапамагчы прадпрыемствам рэгіёна паспяхова развівацца і эфектыўна працаваць.
   Адзначалася, што прафсаюзы і органы ўлады нацэлены на сумесную канструктыўную працу. Выхад з любой складанай сітуацыі трэба шукаць шляхам дыялогу. Сустрэчы ў працоўных калектывах даюць магчымасць рэальна ацаніць сітуацыю на месцах. Гэтая форма працы актыўна выкарыстоўваецца прадстаўнікамі профактива вобласці, ужо даўно добра сябе зарэкамендавала і ў бліжэйшы час будзе набіраць абароты.