Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
13.10.2020

У Гродне плануюць закласці капсулу з пасланнем нашчадкам ад моладзі XXI стагоддзя. Тэкст і лакацыю выберуць у адкрытым конкурсе

   Такую ініцыятыву моладзь Гарадзеншчыны вылучыла падчас адкрытага дыялогу ў рамках моладзевага форуму " Беларусь-гэта мы!", які праходзіў у абласной філармоніі 2 кастрычніка.
   Закласці капсулу з пасланнем плануецца ў гістарычным або культурным месцы Гродна. Лакацыю, як і тэкст паслання, выберуць у адкрытым конкурсе.
   - З учорашняга дня мы запускаем адкрыты конкурс, у якім будзе вызначаны лепшы тэкст, а таксама разгледзім прапановы па месцы закладкі капсулы з пасланнем. Прыняць удзел у ім могуць усе жадаючыя – - адзначыла першы сакратар абласнога камітэта ГА "БРСМ" Ганна Сарасек. - Другім этапам стануць дэбаты, на якія мы запросім грамадскасць, ветэранаў Камсамольскага руху і проста неабыякавых жыхароў рэгіёну. Разам вызначым і ўзгоднім канчатковы тэкст паслання і выбар лакацыі.
   Конкурсныя работы (тэкст паслання і абгрунтаванне выбару месца закладкі капсулы) трэба дасылаць у выглядзе тэкставага дакумента ў электронным выглядзе ў абласны камітэт  "БРСМ" па электроннай пошце brsmgr@mail.ru. апошні дзень прыёму работ-26 кастрычніка 2020 года.
Даведкі па тэлефонах: 71 98 33, 71 98 61.

Служба інфармацыі "ГП"