Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
23.06.2020

У сферы асаблівай увагі: выбары ў адпаведнасці з законам, падрыхтоўка да Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны ў Гродне, бяспека грамадзян

   Трэці форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны пройдзе ў Гродне 8-9 кастрычніка. Пра гэта паведаміў старшыня абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Краўцоў на аператыўнай нарадзе ў аблвыканкаме.
   - Мерапрыемства плануецца правесці на самым высокім узроўні – - адзначыў Уладзімір Краўцоў – - таму падрыхтоўку трэба пачынаць ужо цяпер. Да прыёму высокіх гасцей прэзентабельны выгляд павінен мець увесь горад, асабліва-месца правядзення уключаных у Праграму мерапрыемстваў.
   Губернатар звярнуў увагу на неабходнасць своечасовага завяршэння шырока разгорнутых у абласным цэнтры дарожных работ, прывядзенне ў парадак будынкаў і збудаванняў.
   Святочная атмасфера павінна адчувацца ў вобласці напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і ў сам святочны дзень. З улікам фармату свята і яго значнасці гэтай тэме будуць прысвечаны білборды, плакаты, матэрыялы ў сродках масавай інфармацыі, а таксама ўрачыстыя мерапрыемствы.
   Уладзімір Краўцоў асабліва падкрэсліў, што ўсе этапы выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на Гродзеншчыне неабходна правесці ў строгай адпаведнасці з законам, арганізавана і празрыста, з захаваннем стабільнасці і спакою ў грамадстве.
   У сферы ўвагі на нарадзе былі таксама тэма рамонту і абнаўлення школ, якія традыцыйна праводзяцца ў летні канікулярны перыяд.
  Губернатар таксама даў даручэнне Гродзенскаму гарвыканкаму паскорыць работы па рэканструкцыі, а там, дзе гэта немагчыма, зносу невыкарыстоўваемых збудаванняў у Гродзенскім мікрараёне Фолюш, дзе раней размяшчалася вайсковая частка. Ён падкрэсліў, што доступ у гэтыя будынкі павінен быць зачынены, і гэта неабходна трымаць пад кантролем у першую чаргу ў мэтах бяспекі людзей, якія пражываюць у размешчаных паблізу дамах.
   На нарадзе таксама адзначана неабходнасць актыўнай прафілактычнай работы,у тым ліку ў сродках масавай інфармацыі, па папярэджанні пажараў і здарэнняў на вадзе.

"Гродзенская праўда"