Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
13.04.2021

У сферы асаблівай увагі: вынікі "Тыдня лесу", падрыхтоўка да рэспубліканскага суботніка, бяспека грамадзян

   Нараду правёў старшыня абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Каранік.
   Больш за 4 мільёнаў саджанцаў высадзілі на Гарадзеншчыне за час з 3 па 10 красавіка, калі праходзіла «Тыдзень лесу». У гэтыя дні ў лясах рэгіёну працавалі 8 370 удзельнікаў экалагічнай акцыі. Малады лес, пасаджаны імі, вырасце на 650 гектарах.
   Гэтыя аптымістычныя лічбы агучаныя на аператыўнай нарадзе ў аблвыканкаме, якую правёў старшыня абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Каранік. Калектыў аблвыканкама таксама прыняў удзел у акцыі, у мінулыя выходныя яны працавалі ў лясах Гродзенскага раёна.
   НАПЯРЭДАДНІ "Тыдня лесу" быў дадзены старт конкурсу фатаграфій: усім, хто далучыўся да добрай справы, прапанавалі выставіць яркія фота з акцыі ў сацыяльных сетках, суправадзіўшы іх адмысловымі хештэгамі. Зараз журы трэба будзе вызначыць лепшыя здымкі, пераможцаў чакаюць прызы.
   «Тыдзень лесу» прайшла на Гродзеншчыне яшчэ больш масава, чым у мінулым годзе, адзначана на нарадзе. Але людзей і калектывы, неабыякавыя да экалогіі, у лясной гаспадарцы па-ранейшаму чакаюць, праца для іх знойдзецца. Да прыкладу, яшчэ не да канца ліквідаваныя наступствы зімовых снегаломаў, калі ад багацця ападкаў пацярпела нямала дрэў і кустоў. Ачысціць ад іх лесу неабходна ўжо ў траўні.
   Працоўнай актыўнасцю будуць адзначаны і наступныя выхадныя. Ужо зараз у вобласці актыўна ідзе падрыхтоўка да рэспубліканскага суботніка. Сродкі, заробленыя на ім, плануецца накіраваць на падтрымку аховы здароўя: умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, закупкі абсталявання, вакцыны ад COVID-19. У рэгіёне таксама ў планах-рамонт і рэканструкцыя мемарыялаў, месцаў баявой славы, гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
   - Рабочым групам у вобласці і раёнах трэба вызначыць пералік аб'ектаў і аб'ёмы работ, – даручыў губернатар. - Важна правесці суботнік актыўна і эфектыўна, і своечасова накіраваць заробленыя сродкі на намечаныя мэты.

Гродзенская праўда