Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
20.11.2020

Уладзімір Каранік: "Эфектыўнасць прамых ліній трэба ацэньваць не па колькасці званкоў, а па колькасці вырашаных пытанняў"

   На гэтым акцэнтаваў увагу старшыня аблвыканкама Уладзімір Каранік падчас прамой тэлефоннай лініі ў Бераставіцкім райвыканкаме.
   - Сёння любы чалавек мае права не толькі весці дыялог з уладай, але і павінен быць ёю пачуты. Таму што чуць людзей і гаварыць з імі-прамы абавязак улады. Аналізуючы тэлефонныя звароты, улады могуць вылучыць болевыя кропкі рэгіёну, прасачыць асаблівасці працэсаў, якія адбываюцца і выявіць напрамкі, на якіх трэба сканцэнтраваць намаганні. У той жа час людзям прадастаўлена ўнікальная магчымасць напрамую ўплываць на выпрацоўку тых ці іншых рашэнняў, якія прымаюцца мясцовымі органамі ўлады, – адзначыў Уладзімір Каранік.
   Званкі на сённяшнюю прамую тэлефонную лініюпаступілі з Бераставіцы, а таксама з Іўеўскага раёна, Гродна і нават з Мінска. Пытанні датычыліся шырокага спектру сфер: зямельных адносін, сацабслугоўвання, перапрафілявання дзіцячых дашкольных устаноў, рэканструкцыі сацыяльных аб'ектаў. Была закранутая і тэма абнаўлення Дома культуры ў Бераставіцы. Па словах Уладзіміра Караніка, гэты аб'ект можа быць уключаны ў абласную інвестыцыйную праграму на будучы год, што дазволіць зрабіць яго камфортным для працы і правядзення раённых мерапрыемстваў.
   Сярод тых, хто патэлефанаваў, былі і пастаянныя скаржнікі, якія тэлефануюць на ўсе прамыя лініі; для іх важней датэлефанавацца, чым канструктыўна вырашыць пытанне.
   - Некаторыя грамадзяне аддаюць перавагу па адной і той жа праблеме звяртацца адразу ў некалькі інстанцый і, не чакаючы адказу, з гэтым жа пытаннем тэлефануюць на прамую лінію. Калі праца па паднятай праблеме вядзецца і для яе вырашэння патрабуецца некаторы час, то дадатковы званок на прамую лінію не паскарае прыняцце мер і ў той жа час перашкаджае магчымасці датэлефанавацца грамадзянам з актуальнымі пытаннямі, якія таксама трэба вырашаць, – падкрэсліў Уладзімір Каранік.
   У ходзе прамой тэлефоннай лініі былі таксама выказаны і добрыя словы, у тым ліку ў адрас работнікаў ЖКГ і лекараў.

Гродзенская праўда