Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
02.07.2020

Звароты ўзяты на кантроль. Асабісты прыём грамадзян правёў старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў

   Па пытаннях, якія тычацца сфер жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дарожнага будаўніцтва, добраўпарадкавання і землеўпарадкавання, прыватызацыі жылля, з якімі, па статыстыцы, часцей за ўсё звяртаюцца ў аблвыканкам жыхары рэгіёну, сёння прагучала пытанне аб адкрыцці новага культурнага аб'екта ў абласным цэнтры.
   Жыхарка Гродна цікавілася, ці магчыма ў рэканструюецца будынку Палаца тэкстыльшчыкаў размясціць мастацкі музей. На яе думку, гэта самае падыходнае месца для новага культурнага аб'екта. У якасці пляцоўкі для адкрыцця музея зараз разглядаюцца розныя варыянты. Старшыня аблвыканкама даў даручэнне адпаведным службам сумесна з заяўнікамі прааналізаваць усе нюансы пытання, каб прыйсці да агульнага меркавання.
   З праблемай асабістага характару звярнулася жыхарка вёскі Агароднікі Гродзенскага раёна. На працягу доўгага часу яна не можа вырашыць пытанне з працай вентыляцыйных каналаў у кватэры. З гэтай нагоды ў жанчыны ўзніклі спрэчкі з суседзямі. Яна прасіла разабрацца і дапамагчы ўрэгуляваць канфлікт. Спецыялізаваным арганізацыям дадзена даручэнне выехаць на месца, комплексна абследаваць дом і ліквідаваць недахопы ў працы вентыляцыйнай сістэмы, калі такія будуць выяўленыя. Акрамя гэтага, жанчына папрасіла дапамогі ў прыватызацыі жылля, якое на дадзены момант знаходзіцца ва ўласнасці мясцовага сельгаспрадпрыемства.

"Гродзенская праўда"