Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
16.07.2020

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 14 раёнах Беларусі

   Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 14 раёнах Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.
    Наведванне лесу часова абмежаванае ў трох раёнах Мінскай вобласці (Вілейскім, Маладзечанскім і Стаўбцоўскім), чатырох раёнах Гомельскай (Рэчыцкім, Добрушскім, Гомельскім і Брагінскім) і сямі раёнах Гродзенскай (Астравецкім, Ашмянскім, Смаргонскім, Гродзенскім, Шчучынскім, Лідскім і Ваўкавыскім).
   Рашэнні аб увядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Абмежаванні ўводзяцца ў выпадку высокага класа пажарнай небяспекі і здымаюцца пры стабілізацыі становішча. Галоўная мэта забаронаў-забяспечыць бяспеку грамадзян, захаванасць іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.
   На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана Інтэрактыўная карта забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна аператыўна адсачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы. Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках альбо забароны на іх наведванне без прычынення шкоды цягне згодна з арт. 15. 29 КаАП папярэджанне або штраф да 25 базавых велічынь (1 БВ - Br27).
   У лясгасах налічваецца звыш 250 пажарна-хімічных станцый, больш за 660 пунктаў супрацьпажарнага інвентара, якія ўкамплектаваныя неабходнымі сродкамі пажаратушэння. Створана сетка з больш чым 650 пажарна-назіральных вышак і мачтаў, з якіх амаль 600 абсталяваны сродкамі відэаназірання за лясным фондам.