Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
09.04.2021

Абвешчаны Кастынг раённага этапу нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь-2021"

   Сёлета шанц трапіць на галоўны конкурс прыгажосці выпадзе і ашмянкам, якія даўно мараць скарыць подыум і выйсці на вялікую сцэну. Рэгіянальны адбор пройдзе 16 красавіка ў 15.00 у раённым Цэнтры культуры.
   Прыняць удзел у ім могуць беларускі з добрымі знешнімі дадзенымі ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў, ростам ад 174 см, якія не знаходзіліся ў шлюбе і без дзяцей. Важная ўмова-будучая "Міс Беларусь" не павінна мець на целе татуіровак і пірсінгу. На кастынгу дзяўчаты павінны быць у вопратцы, ня якая хавае постаць і абутку на абцасах.  Таксама пры сабе неабходна мець дакумент, які пацвярджае ўзрост.
    Больш падрабязную інфармацыю аб правядзенні кастынгу і патрабаванням да знешняга выгляду канкурсантак можна даведацца па нумарах: 22154, + 37544 7133888.