Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
27.01.2020

Абвешчаны конкурс эскізных праектаў помніка Ігара Лучанка

Абвешчаны конкурс эскізных праектаў надмагільнага помніка народнаму артысту Беларусі і СССР Ігара Лучанка.

Мэтай конкурсу з'яўляецца пошук найбольш выразнага вобразнага рашэння помніка. Яго ўдзельнікамі могуць быць аўтары або аўтарскія калектывы скульптараў і архітэктараў, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю. Кампазіцыйнае і пластычнае выкананне надмагільнага помніка павінна быць вытрымана ў лепшых традыцыях нацыянальнага манументальнага мастацтва, адлюстроўваць галоўную ідэю твора-увекавечанне памяці народнага артыста і лаканічна размяшчацца на месцы пахавання.

Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца па 20 сакавіка па адрасе: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 718. Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены 20 сакавіка не пазней за 17.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Журы разгледзіць конкурсныя матэрыялы на закрытым пасяджэнні не пазней за 1 красавіка. Падрабязная інфармацыя аб правядзенні конкурсу размешчана на афіцыйным сайце Міністэрства культуры ў рубрыцы "Конкурсы і мерапрыемствы".

Арганізатарам З'яўляецца Міністэрства культуры.

БелТА