Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
15.03.2021

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў З Днём Канстытуцыі

   15 сакавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень Канстытуцыі.
   Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў З Днём Канстытуцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
   Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прыняты на мяжы эпох Асноўны закон замацаваў гістарычнае права беларускага народа жыць у суверэннай краіне, ствараць свабоднае справядлівае грамадства, у якім дзяржава гарантуе сацыяльную абарону і роўныя магчымасці для кожнага чалавека і кожнай сям'і.
   "Няўхільна выконваючы канстытуцыйныя нормы, мы выхоўваем у маладых грамадзян паважлівае стаўленне да прававых традыцый, адказнасць за будучыню сваёй дзяржавы, забяспечваем пераемнасць пакаленняў" — - гаворыцца ў віншаванні.
   Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што ў Год народнага адзінства галоўным арыенцірам у дасягненні вызначаных мэтаў для беларусаў стануць тыя канстытуцыйныя палажэнні, якія адлюстроўваюць імкненне народа да згуртаванасці, грамадскай згоды і ўзаемаразумення.