Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
29.09.2020

Аляксандр Лукашэнка пра Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі: яшчэ адзін важны крок да ўмацавання супрацоўніцтва

   Пра гэта Прэзідэнт заявіў у відэазвароце да ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння форуму
   Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае значнасць міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння ў развіцці беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў сваім выступе на пленарным пасяджэнні VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
   "Сённяшні саміт важны для Саюзнай дзяржавы як працяг дыялогу, які мы з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі пачалі падчас сустрэчы ў Сочы ў верасні бягучага года. Гэта яшчэ адзін важны крок да ўмацавання добрасуседства і развіцця супрацоўніцтва паміж нашымі брацкімі народамі", - сказаў прэзідэнт.
   Ён адзначыў, што фармат такога рэгіянальнага ўзаемадзеяння вельмі эфектыўны. За 6 гадоў падпісана больш за 300 пагадненняў, заключана кантрактаў на суму звыш $ 2 млрд. " гэта вялікі ўклад у развіццё сацыяльна-эканамічнага патэнцыялу Беларусі і Расіі. Упэўнены, цяперашні саміт па ўсіх пазіцыях не саступіць папярэднім", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
   "Гісторыя пацвярджае, што толькі разам, разам нам удаецца дамагацца значных вынікаў", - акцэнтаваў увагу кіраўнік дзяржавы.


Больш падрабязна чытайце ў крыніцы.